перасоўнае прызабойнае метал. мацаванне, якое выкарыстоўваецца для ўтварэння горнай вырабаткі. Бывае механізаваны і немеханізаваны. Мае корпус з шчытавымі дамкратамі і гідракамунікацыямі, круглую, часам прамавугольную, эліптычную, скляпеністую (паўшчыты) і інш. форму папярочнага сячэння. Адрозніваюць Ш.п. малыя (плошча папярочнага сячэння да 10 м²), сярэднія (10—16 м²) і вялікія (больш за 16 м²).
Нажавая частка Ш.п. служыць для зразання пароднага краю па контуры забою або для ўкаранення ў забой пры праходцы вырабаткі метадам уціскання па сыпкіх або пластычных гліністых пародах; апорная — для размяшчэння шчытавых гідрадамкратаў перамяшчэння, рабочага органа з прыводам, пагрузачнага прыстасавання, шчытавога перагружальніка (канвеера) і інш.; хваставая — для аховы вырабаткі ад абрушвання. Ш.п. перамяшчаецца па меры праходкі забою з дапамогай шчытавых дамкратаў і інш. механізмаў.
А.А.Калагрыўка.
Механізаваны шчыт праходчы: 1 — штангавы рабочы орган; 2 — нажавая частка шчыта; 3 — дамкраты-перасоўвальнікі; 4 — ваганеткі; 5 — блакавозка; 6 — стужачны канвеер; 7 — блокаўкладчык; 8 — пласціністы (скрабалкавы) канвеер; 9 — пагрузачнае прыстасаванне.Немеханізаваны шчыт праходчы (выкарыстоўваецца пры будаўніцтве Мінскага метрапалітэна): 1 — шчытавыя гідраўлічныя дамкраты; 2 — апорнае кольца; 3 — корпус; 4 — нож.